... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Статьи и интервью

Виталий Данилков. Фото orshafans.livejournal.com

Віталь Данілкоў: "Калі ў нас будзе якаснае ўзмацненьне гэтай зімой, то "Орша" можа прэтэндаваць на 8-9 месца"

09.01.2015 00:04

Да юбілею гульца, які ўсю кар’еру выступае за "Оршу", фанаты паразмаўлялі з капітанам каманды Віталем Данілковым!
- Які твой самы ўдалы матч за "Оршу" на дадзены момант?
- Эх, за 8 сезонаў у клубе складана сказаць пра канкрэтны матч, іх было некалькі. Напэўна, было гэта ў 2008-м, калі гулялі на стадыёне ў Балбасава зь "Нёманам" з Мастоў. Недзе да сярэдзіны другога тайму мы прапусьцілі ажно тры мячы ад гасьцей, саступалі 0:3, але сабраліся і перамаглі 4:3, а я забіў два мячы! Я добра памятаю тую гульню. Добра запамінаюцца матчы, у якіх было цяжка, але якія прынесьлі станоўчы вынік. Напрыклад, матч увосень 2014-га з "Баранавічамі", было вельмі цяжка ўсе 90 хвілін, мы біліся як маглі. Нават у гасьцях з "Баранавічамі" было лягчэй, бо нам дапамог гол на першых хвілінах.

- Абодва матчы фінальнага этапу чэмпіянату-2014 з "Баранавічамі" пацьвердзілі, што чырвона-сінія — наш прынцыповы супернік. Згодны?
- Так. Мы гуляем зь імі ўжо тры сезоны запар, і кожны матч пра гэта сьведчыць. Гульні з "Баранавічамі" больш прынцыповыя, чым матчы са "Жлобінам", ніводная гульня не завяршаецца проста футболам, заўсёды ёсьць нейкія скандалы, сваркі. На дадзены момант "Баранавічы" сапраўды можна назваць самым прынцыповым апанентам з тых, зь кім мы рэгулярна гуляем.

- Які сезон з праведзеных ты можаш назваць самым пасьпяховым?
- Натуральна ж, 2014-га года, які ж яшчэ?! Выканалі задачу, якую ставіў, можна сказаць, увесь горад, усе тыя, хто заўзее за футбол, — прабіцца ў 1-ю лігу.

- Было прадчуваньне, што каманда пойдзе на павышэньне?
- Так. З 2013-га года захаваўся касьцяк, засталіся некалькі прыезджых гульцоў, плюс прыехалі яшчэ некалькі хлопцаў. Спарынгі перад сезонам паказалі, што мы можам гуляць і зь "Дняпром", і зь "Віцебскам", хоць па іх і нельга рабіць сур’ёзных высноваў. Гуляем першы тур супраць "Ждановічаў" — і нічыя. Пасьля гульні сабраліся ўсёй камандай, сур’ёзна паразмаўлялі, зразумелі, што так нельга, ды й гледачоў шмат прыйшло, а мы іх падвялі. Мы сабраліся і сталі выдаваць добрыя матчы, а галоўнае — перамагаць. 25 матчаў без паразаў — было б несправядліва, калі б мы не выйшлі ў 1-ю лігу!

- Мінулы сезон у 2-й лізе быў праведзены з падзелам на зоны. Як ты ставішся да такіх рэформаў?
- Негатыўна стаўлюся да такіх перабудоваў. У зонах можа апынуцца розная колькасьць моцных і слабых камандаў. Гэты сезон паказаў, што з нашай зоны за выхад у 1-ю лігу рэальна змагалася толькі "Орша". На маю думку, лепей гуляць у два колы з 16 камандамі.

- Арганізатары рэформы казалі аб тым, што клубы стануць меньш траціць на пераезды.
- Не ведаю, як па фінансах, але па маіх уласных адчуваньнях падзел на зоны не прынёс эфекту. Тым больш што мы ўсё адно паехалі ў Кобрын і Баранавічы. А калі б у фінальны этап прайшоў "Нёман" з Мастоў? Ды і самі зоны не асабліва скарацілі кіламетры, шмат каманд было зь Менскай вобласьці, "Вертыкаль" з Калінкавічаў не паехала ў Верхнядзьвінск праз усю Беларусь, ды й нам, хоць мы і з адной вобласьці, ехаць у Верхнядзьвінск цяжэй, чым у той жа Жлобін. Іньшая размова была б тады, калі б зон было больш. Але для гэтага патрэбны грошы.

- "Орша" правяла цудоўную бяспройгрышную серыю, але потым раптам саступіла "Крумкачам". Не было думкі, што можам не выканаць задачу?
- Усё бывае ўпершыню. Да матчу з "Крумкачамі" мы сур’ёзна рыхтаваліся, ведалі, што гэта вельмі моцны супернік. Не скажу, што яны нас цалкам перагулялі, проста пераўзышлі нас фізічна. Ды й гол мы прапусьцілі пасьля сваёй памылкі. Шкада, што не пабілі рэкорд лігі па працягласьці бяспройгрышнай серыі.

- Што скажаш пра ўзровень 1-й лігі?
- Узровень першай сямёркі клубаў 1-й лігі высокі. Магілёўскi "Дняпро" можа быць як мацней, так і слабей за сябе ўзору 2014 года ў вышэйшай лізе, гэта ведае толькі кіраўніцтва клуба. "Гомельчыгункатранс" паказаў неблагі вынік пасьля выхаду з 2-й лігі, "Зорка-БДУ" замацавалася ў дывізіёне. Калі ў нас будзе якаснае ўзмацненьне гэтай зімой, то можам прэтэндаваць на 8-9 месца. Трэба замацоўвацца ў 1-й лізе. Там шмат будзе залежыць не толькі ад фізпадрыхтоўкі і майстэрства, але і ад настрою на кожны канкрэтны матч.

- Калі каманда зьбіраецца пачаць мэтанакіраваную падрыхтоўку да новага сезону?
- Недзе ў першых чыслах лютага. Але мы яшчэ не зьбіраліся, таму дакладная дата не вызначалася.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ