... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Статьи и интервью

Владимир Юрченко. Фото Евгения Орехво.

Уладзімір Юрчанка: Турма пайшла мне на карысць

10.12.2014 15:47

Адзін з самых таленавітых беларускіх футбалістаў апошніх гадоў Уладзімір Юрчанка ў ліпені нечакана апынуўся ў турме. Гулец быў асуджаны на чатыры месяцы арышту.
Па вызваленні Юрчанка адказаў на пытанні «НН».

- Чым Вы зараз займаецеся?
- Трэніруюся ў Брэсце. На 95% упэўнены, што падпішу кантракт з мясцовым «Дынама». З «Шахцёрам» кантракт у мяне скончыўся, разышліся абсалютна нармальна. Грошай з мяне не патрабуюць, прэтэнзій ні ў каго няма.

- Дык за што Вас затрымалі? Кажуць, што вас забрала міліцыя проста з трэніроўкі.
- Не, гэта няпраўда. Я тады гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра». Каманда правяла свой матч, у мяне была траўма, таму я паехаў дадому ў Магілёў. Тады мне пазванілі, папрасілі прыйсці на допыт у міліцыю. Я прыйшоў, там мяне і арыштавалі.

Ну а сама гісторыя пачалася яшчэ два гады таму. На Новы год я ехаў крыху выпіўшы, мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ. Пасля гэтага за руль мне нельга было сядаць нават цвярозым, бо пазбавілі правоў, а яшчэ я падпісаў паперу, што за руль сядаць не буду. Наступны раз мяне злавілі за рулём у Мінску. Напісалі пратакол.

Следчыя казалі, маўляў, прыйдзі на суд, папрасіся, скажы, што ніколі больш такое не паўторыцца. Я быў у Салігорску, а позва прыйшла ў Магілёве. Я пра яе нават не ведаў! Потым суддзя даведалася мой нумар, пазваніла ды сказала, што я абавязаны прыйсці на суд. А ў нас у той час якраз быў фінал Кубка Беларусі супраць «Нёмана». Я пачаў тлумачыць сітуацыю: «Калі ласка, я адгуляю, а заўтра прыеду». Суддзя на гэта: «Не-не, ты, Юрчанка, абнаглеў ужо. Мы павесткі дасылаем, а ты не прыходзіш». Потым прыехаў у Магілёў, дзядзя кажа, што цябе шукае міліцыя, адміністратар «Шахцёра» тое самае кажа — міліцыя шукае. Што хочуць? Паразмаўляць толькі. Я прыйшоў без усялякай задняй думкі, а мне кажуць, што я арыштаваны.

- У Вас была магчымасць заплаціць штраф, а не сядаць у турму?
- Штрафу не было. Я яго заплаціў. Арыштавалі мяне, атрымліваецца, за непавагу да суддзі.

- Турма стала цяжкім выпрабаваннем для Вас?
- Як сказаць… Відавочна, што турма пайшла на карысць мне. Я, папраўдзе кажучы, нават не шкадую, што праз гэта прайшоў. Ёсць аб чым думаць.

Калі ляжыш у камеры, то разумееш, што воляй трэба даражыць. Воляй, здароўем. Па-іншаму пачынаеш думаць. Лепш пачынаеш разбірацца ў людзях. Я нават рады, бо Бог дае выпрабаванні, якія можаш вынесці…

Усё ж ішло да гэтага. Я дзесьці няправільны лад жыцця вёў. Гэта да лепшага нават, бо я яшчэ малады, ёсць час усё выправіць. У мяне цяпер па-іншаму галава нават варыць. Працую, усё добра.

- Падтрымліваць форму ў турме атрымлівалася?
- Мы былі ў камеры, на працы нас не вадзілі. Я хачу падзякаваць начальніку Арыштанцкага дома і яшчэ начальніку медчасткі. Яны да мяне добра ставіліся, бо хадзілі на футбол, ведалі, хто я такі. Яны вялікія заўзятары. Казалі, што хадзілі глядзець на футболе толькі на мяне. Яны да мяне не ставіліся як да арыштанта.

- Гэта калі вы за жодзінскае «Тарпеда» гулялі?
- Не, не ў Жодзіне. У Жодзіне я ж адседзеў толькі першы месяц, а пасля мяне перавялі ў Магілёў. Магілёўскія казалі, што вераць у мяне. Давалі магчымасць трэніравацца пару разоў на тыдзень. Я і бегаў, скакаў, прэс качаў. Мяч таксама быў — перадалі сябры. Такія адчуванні фантастычныя былі, такая радасць. У турме ж усё па-іншаму ўспрымаеш.

- Што за людзі сядзелі з Вамі?
- Арыштанты, ім жа тэрмін зняволення даюць не больш за паўгода. Усе хлопцы «першаходы» [тыя, хто першы раз у зняволенні — «НН»]. Камеру добрую далі, на двух чалавек. Другі хлопец сядзеў за браканьерства.

- А як футбалісты Вас падтрымлівалі?
- Трэнеры прыязджалі да мяне, проста ў камеру да мяне прыходзілі. Гэта былі Ігар Кавалевіч [былы трэнер моладзевай зборнай Беларусі — «НН»] і Андрэй Скарабагацька [былы галоўны трэнер магілёўскага «Дняпра»], паглядзелі, у якіх я ўмовах жыву. Перадавалі прывітанні праз Кавалевіча і Кандрацьеў [на той момант галоўны трэнер зборнай Беларусі — «НН»], і Драгун. Было прыемна.

- З блатнымі паняццямі не сутыкаліся?
- Там такога ўжо няма. «Першаходаў» саджаюць з «першаходамі», з бывалымі не пасадзяць.

- Кармілі нармальна?
- На Магілёве кармілі нармальна, а вось у Жодзіне абсалютна жахліва. Нейкія кашы, капусту. Карацей, трызненне. Мне хапала — мне добрыя перадачы перадавалі.

- Думак завязаць з футболам не было?
- Не, канечне. Наадварот, рваўся хутчэй выйсці, каб гуляць. Я ў турме скінуў адзінаццаць кілаграмаў вагі.

- Родны «Дняпро» не прапаноўваў вярнуцца да сябе?
- Я хадзіў нядаўна на футбол, на гульню з «Віцебскам». Сэрца баліць, глядзець было непрыемна. І гульцы ж у «Дняпра» нармальныя, першай лігі яны не заслугоўваюць. Можа, кіраўніцтва сябе няправільна паводзіць. Прапановы вярнуцца былі, калі «Дняпро» гуляў у Брэсце, то да мяне падыходзіў Дзмітрый Калачоў, казаў: прыязджай, трэба паразмаўляць. Але куды ўжо, калі я ў Брэсце дамовіўся? Кавалевіч казаў, калі прыму каманду, то вазьму цябе да сябе.

- А чым Брэста прапанова падкупіла?
- Там дзядзька мой агент, я буду каля яго побач. І гуляць, думаю, буду. З трэнерам паразмаўлялі, калі пакідае мяне, то я яму цікавы. Кавальчук трэнерам застаецца ў «Дынама».

- Думкі пра зборную і замежжа яшчэ ёсць?
- Канечне. Час яшчэ маю, я ж не вельмі стары.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ